Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Упершыню ў Беларусі кінапрэм’ера ў масавым пракаце будзе па-беларуску


Belarus — "Storm: Letters van Vuur" movie poster in Belarusian, 11oct2017
Belarus — "Storm: Letters van Vuur" movie poster in Belarusian, 11oct2017

Праект «Беларускія ўікэнды» Андрэя Кіма супольна з мабільным апэратарам velcom і правайдэрам «Атлант-Тэлекам» зладзіць да 500-годзьдзя беларускага кнігадруку першую ў сучаснай Беларусі шырокую прэм’еру замежнага фільму ў беларускай агучцы.

Нідэрляндзкі фільм «Шторм: палаючы ліст» (Storm: Letters van Vuur) 2017 году распавядае пра ратаваньне 12-гадовым Штормам Вотанам рукапісу Марціна Лютэра і свайго ўласнага бацькі-кнігавыдаўца ад інквізыцыі. Бюджэт фільма склаў 6 млн эўра, ролю бацькі хлопчыка выканаў Ёрык ван Вахэнінген, які раней здымаўся ў «Кроніках Рыдыка», «Дзяўчыне з татуіроўкай дракона» і «47 ронінах».

«Фільм „Шторм: палаючы ліст“ — гэта найперш прыгодніцкая стужка, — распавядае прадстаўнік velcom Вячаслаў Сьмірноў. — Аднак адсылкі да гістарычных фактаў, зьмешчаныя ў ім, ня толькі фармуюць цікавы сюжэт, але і пераклікаюцца з важнымі падзеямі нашай гісторыі — у прыватнасьці, зь 500-годдзем беларускага кнігадрукаваньня. Таму сымбалічна, што фільм, прысьвечаны гэтым падзеям, упершыню на сучасным этапе разьвіцьця беларускага кінапракату будзе прадстаўлены адразу ў беларускамоўнай агучцы».

Прэм’ера ў Менску пройдзе 27 кастрычніка ў менскіх кінатэатрах «Аўрора», «Беларусь» і «Масква», а таксама ў трох кінатэатрах сеткі Silverscreen. Фільм будзе ісьці два тыдні ў сталіцы, у лістападзе таксама будзе прэзэнтаваны ў іншых гарадах Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG