Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскім Растове адкрылі помнік «героям Данбасу». Фота


Помнік «героям Данбасу» ў Растове-на-Доне

З ініцыятывы «Саюзу добраахвотнікаў Данбасу» ў расейскім Растове-на-Доне быў адкрыты мэмарыял, падпісаны: «Героям Данбасу».

На цырымоніі адкрыцьця прысутнічалі мэр гораду Віталь Кушнароў, памочнік прэзыдэнта Расеі Ўладзіслаў Суркоў і лідэр групоўкі «ДНР» Аляксандар Захарчанка. Захарчанка і Суркоў правялі сустрэчу, на якой абмяркоўвалі «палітычную сытуацыю», праблемы баевікоў на Данбасе і ўдзел расейцаў у канфлікце ў Сырыі.

Віталь Кушнароў (зьлева) і былы кіраўнік «ДНР» Аляксандар Барадай
Віталь Кушнароў (зьлева) і былы кіраўнік «ДНР» Аляксандар Барадай

Мясцовыя грамадзкія актывісты заяўлялі пра незаконнасьць «помніка наймітам», але ім у адміністрацыі і пракуратуры гораду параілі зьвяртацца ў суд.

Уладзіслаў Суркоў (зьлева)
Уладзіслаў Суркоў (зьлева)

Баявыя дзеяньні на Данбасе пачаліся ў красавіку 2014 году. З тых часоў, паводле зьвестак ААН, там загінулі каля 10 000 чалавек. Украіна і Захад абвінавачваюць Расею ў падтрымцы прарасейскіх баевікоў на Данбасе. Масква гэтыя абвінавачваньні абвяргае, заяўляючы, што на Данбасе няма расейскіх вайскоўцаў — толькі «добраахвотнікі».

***

Самыя галоўныя і цікавыя навіны можна атрымліваць адразу ж, падпісаўшыся на Тэлеграм-канал Радыё Свабода.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG