Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Званок пра адміністрацыйнае правапарушэньне» — так міліцыянты патлумачылі прычыну ператрусу ў офісе АГП у Бабруйску


9 сакавіка ў бабруйскім офісе Абʼяднанай грамадзянскай партыі адбыўся міліцэйскі ператрус.

Ператрус цягнуўся каля гадзіны. Міліцыянты забралі шмат асобнікаў газэт «Новы час», «Справядлівы сьвет», інфармацыйныя бюлетэні Абʼяднанай грамадзянскай партыі, БХД, «Маладыя дэмакраты», «Працоўная салідарнасьць».

Подпісы за адмену дэкрэту № 3 і плякаты да мітынгу 12 сакавіка міліцыянты перагледзелі, але не забралі. Кіраўніцу офіса Галіну Сьмірнову азнаёмілі з пратаколам, у якасьці прычыны вобшуку там значыўся «тэлефонны званок пра адміністрацыйнае правапарушэньне».

Пасьля 18-й гадзіны ў офіс зайшлі 3 чалавекі ў міліцэйскай форме. Не прадʼявіўшы дакумэнтаў і не назваўшы прычын, сталі абшукваць памяшканьне. На патрабаваньні паказаць дакумэнты далі адказ: «Мы ў форме, вы павінны нам давяраць».

Адзін нават вырваў з рук сябры Рады дэмсілаў Бабруйску Таісіі Кабанчук сумачку — і толькі пасьля гэтага паказаў пасьведчаньне падпалкоўніка Сяргея Рудзько. Яшчэ нядаўна ён быў маёрам. Як пажартавалі бабруйскія апазыцыянэры: «На нас падняўся».

Актывісты затэлефанавалі знаёмым і журналістам, і неўзабаве міліцыянтам прыйшлося працаваць ня толькі на сваю відэакамэру.

Вялікая колькасьць прысутных іх трохі зьбянтэжыла. Здымаць не перашкаджалі. У якасьці панятых міліцыянты прывялі двух маладых хлапцоў, ледзь не падлеткаў. Адзін большасьць часу правёў на вуліцы зь іншымі міліцыянтамі.

Галіне Сьмірновай паказваюць пратакол
Галіне Сьмірновай паказваюць пратакол

Плякат для мітынгу 12 сакавіка
Плякат для мітынгу 12 сакавіка

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG