Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мясьніковіч прапанаваў перагледзець дамову аб «Саюзнай дзяржаве» з Расеяй


Міхаіл Мясьніковіч, архіўнае фота
Міхаіл Мясьніковіч, архіўнае фота

Старшыня беларускага Савету Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч заявіў, што дамова аб стварэньні «Саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі, ратыфікаваная ў 2000 годзе, можа быць зьмененая, перадае БЕЛТА.

Якія менавіта зьмены прапануецца ўнесьці, не ўдакладняецца, але, на думку Міхаіла Мясьніковіча, «па-новаму павіны загучаць пытаньні стварэньня роўных умоваў для гаспадарчых суб’ектаў, забесьпячэньня роўных правоў».

Падобна, ініцыятыва зьменаў ідзе зь беларускага боку.

«За гэтым [зьменамі ў дамову аб „саюзнай дзяржаве“. — РС] стаіць вельмі вялікая напружаная праца, паколькі ідэі трэба ня толькі пакласьці на паперу, але і ўзгадніць з партнэрамі па „саюзнай дзяржаве“ — са структурамі Расеі», — казаў Мясьніковіч.

Інтэграцыйная структура «Супольнасьць Беларусі і Расеі» была створаная ў 1996 годзе, пазьней была перайменаваная ў «Саюз Беларусі і Расеі», затым у «Саюзную дзяржаву». Дамова аб «Саюзнай дзяржаве» набыла сілу ў 2000 годзе. Беларусь таксама ўваходзіць у Эўразійскі эканамічны саюз з удзелам Армэніі, Казахстану, Кіргізстану і Расеі.

«Саюзная дзяржава» мае свае парлямэнцкі сход і Савет міністраў, але ня мае свайго сьцяга, герба ці гімна. У 1990-х Аляксандар Лукашэнка нярэдка выказваўся за розныя формы аб’яднаньня Беларусі і Расеі, у тым ліку ў форме «мяккай фэдэрацыі», але ў 2000-х ужо выказваўся супраць уваходжаньня Беларусі ў склад Расеі. Для «Саюзнай дзяржавы» на 2004 год анансавалася адзіная валюта, але дагэтуль яна ня ўведзеная.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG