Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас пажару ў Нью-Ёрку загінулі ня менш за 12 чалавек


Ратавальнік у Бронксе

У раёне Нью-Ёрку Бронкс у пажары ў пяціпавярховым жылым доме загінулі прынамсі 12 чалавек, у іх ліку малое дзіця. Яшчэ чацьвёра атрымалі сур'ёзныя апёкі, паведаміў мэр горадe Біл дэ Блазі.

Біл дэ Блазі назваў здарэньне «найгоршым пажарам найменей як за чвэрць стагодзьдзя». Улады не выключаюць, што колькасьць ахвяраў можа ўзрасьці.

Пажар пачаўся на другім паверсе, агонь хутка ахапіў будынак, блякаваў жыхароў на верхніх паверхах. Прычына ўзгараньня пакуль невядомая.

Ратавальнікі прыбылі на месца здарэньня праз тры хвіліны пасьля таго, як атрымалі тэлефанаваньне. У тушэньні агню бралі ўдзел больш за 160 пажарных.

Напярэдадні ўлады Нью-Ёрку папярэдзілі гараджанаў аб анамальна нізкай тэмпэратуры (каля –8­°C) і заклікалі не пакідаць без нагляду ўключаныя абагравальнікі. У 2007 годзе ў Бронксе ў выніку пажару, які ўзьнік праз уключаны абагравальнік, загінулі 10 чалавек.

XS
SM
MD
LG