Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У пажары пад Магілёвам згарэла сям’я з двухгадовым дзіцем


Падчас начнога пажару ў прыватным жылым доме ў вёсцы Ліпец Магілёўскага раёна загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку малое дзіця.

Як паведамляе прэс-служба рэгіянальнага ўпраўленьня МНС, інфармацыя пра пажар паступіла 12 лістапада ў 2.16. Калі ратавальнікі прыбылі на месца, дом гарэў адкрытым полымем, яго дах і перакрыцьце абрынуліся, паведамляе БелаПан.

Ратавальнікі пад абваленымі канструкцыямі знайшлі целы трох дарослых і дзіцяці. Пошук быў абцяжараны высокай тэмпэратурай, шчыльным задымленьнем і абвалам канструкцыяў.

На момант пажару гаспадыня дома 1957 года нараджэння знаходзілася ў сваякоў у Магілёве.

У выніку трагедыі загінулі дачка гаспадыні, яе двухгадовы ўнук 2015, а таксама госьці — пляменьніца і яе муж, жыхары вёскі Запрудзьдзе Магілёўскага раёна.

Паводле слоў суседзяў, сям’я знаходзілася ў сацыяльна небясьпечным становішчы і была на ўліку ў аддзеле адукацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG