Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Сурыкаў пра аўтараў Regnum: «Ад таго, хто дрэнна пахне, трэба быць падалей»


Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў. Менск, 7 лютага 2018 году

Амбасадар Расейскай Фэдэрацыі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў на прэсавай канфэрэнцыі выказаў сваё стаўленьне да прысуду аўтарам агенцтва Regnum, вынесенага ў Менску. ​

Адказваючы на пытаньне карэспандэнта Свабоды, амбасадар Расеі заявіў, што год таму на прэсавай канфэрэнцыі ён гаварыў на гэтую тэму і не хацеў бы паўтарацца.

«Мне асабіста даводзіцца шмат кантактаваць з рознымі людзьмі як амбасадару, у тым ліку і з журналістамі. І калі я бачу ў сваіх суразмоўцаў, уключаючы журналістаў, злобу і хамства, я адразу спыняю зь імі кантакты. Ад таго, хто дрэнна пахне, трэба трымацца на адлегласьці, і я прытрымліваюся гэтага правіла», — сказаў Сурыкаў.

Зьлева направа: Юры Паўлавец, Дзьмітры Алімкін, Сяргей Шыптэнка пасьля абвяшчэньня выраку
Зьлева направа: Юры Паўлавец, Дзьмітры Алімкін, Сяргей Шыптэнка пасьля абвяшчэньня выраку

Менскі гарадзкі суд 2 лютага прызнаў беларускіх аўтараў расейскага інфармацыйнага агенцтва Regnum Юрыя Паўлаўца, Дзьмітрыя Алімкіна і Сяргея Шыптэнку вінаватымі ў распальваньні міжнацыянальнай варожасьці ў складзе групы.

Яны былі асуджаныя на 5 гадоў пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай 3 гады. Іх вызвалілі ў залі суду пад падпіску аб нявыезьдзе і прафіляктычны нагляд. У СІЗА яны правялі 14 месяцаў.

Топ-5 высноваў з прысуду «рэгнумцам»

Блогеры Regnum зрабілі замах на манаполію Аляксандра Лукашэнкі

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG