Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп і Макрон сустрэліся ў Белым доме, пасадзілі дрэва


Брыджыт Макрон, Мэланія Трамп, Дональд Трамп і Эманюэль Макрон
Брыджыт Макрон, Мэланія Трамп, Дональд Трамп і Эманюэль Макрон

Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп 23 красавіка прыняў у Белым доме ў Вашынгтоне прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона, які прыбыў у ЗША з трохдзённым візытам.

Прэзыдэнты і першыя лэдзі пасадзілі на паўднёвым лужку Белага дому эўрапейскі скальны дуб — падарунак ад сям’і Макронаў. Дрэва дастаўленае з раёну, дзе ў Першую ўсясьветную вайну загінулі больш як 9 тысяч амэрыканскіх пехацінцаў. Пасьля прэзыдэнты з жонкамі ўзялі ўдзел у верталётнай экскурсіі па гістарычных месцах Вашынгтону, завіталі ў сядзібу першага прэзыдэнта ЗША Джорджа Вашынгтона.

Афіцыйныя перамовы заплянаваныя на 24 красавіка. Чакаецца, што Дональд Трамп і Эманюэль Макрон будуць размаўляць у тым ліку пра ядзернае пагадненьне з Іранам: Трамп хоча разарваць угоду, Францыя (як і іншыя заходнія краіны-падпісанты) зацікаўленая ў захаваньні дамоўленасьці, паводле якой Іран адмовіўся ад праграмы ядзерных распрацовак у абмен на скасаваньне санкцыяў. Таксама сярод чаканых тэмаў — пытаньні гандлю, грамадзянская вайна ў Сырыі і іншыя.

Днём пазьней, 25 красавіка, Макрон выступіць у Кангрэсе ЗША, зьвернецца да амэрыканскіх заканадаўцаў на ангельскай мове.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG