Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Францыі: Калі ты слабы, Пуцін гэта выкарыстоўвае


Эмануэль Макрон

Прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон у інтэрвію амэрыканскаму тэлеканалу Fox News сказаў, што падтрымлівае пастаянную дыскусію з прэзыдэнтам Расеі Уладзімерам Пуціным і паважае яго, але Пуцін «зацыклены на ўмяшаньні ў нашыя дэмакратыі».

«Таму я лічу, што нам ніколі нельга быць слабымі з прэзыдэнтам Пуціным. Калі ты слабы, ён гэта выкарыстоўвае».

Макрон адзначыў, што Пуцін мае моцную прапаганду з мноствам фальшывых навінаў і ўмешваецца ў працу дэмакратычных сыстэмаў у ЗША і Эўропе, бо лічыць, што гэта добра для Расеі.

«Ён хоча вялікую Расею. Людзі ганарацца ягонай палітыкай».

Прэзыдэнт Францыі падкрэсьліў, што гатовы працаваць з Пуціным, нават калі іх погляды на дэмакратыю разыходзяцца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG