Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы практычна ня ведаюць сваіх блогераў. Пазнаюць хіба Ганну Бонд і Ўлада Бумагу


Ганна Бонд, архіўнае фота

Пазнавальнасьць Эдуарда Пальчыса ці Антона Матолькі – у межах статыстычнай хібнасьці.

Міжнароднае агенцтва MASMI на замову marketing.by правяло апытаньне сярод беларусаў наконт пазнавальнасьці мясцовых блогераў. Вынікі паказваюць, што толькі 12,7% апытаных самі прыгадваюць хаця б адно імя.

Пры такім фармаце апытаньня статыстычная хібнасьць складае каля 3,1%. 83,7% не назвалі ніводнага імя блогера, у межах статыстычнай хібнасьці — імёны тэлевядоўцы Ганны Бонд (3,4%) і Youtube-блогера Ўлада Бумагі (3,0%), значна ніжэй — журналістка Ася Паплаўская (1,4%) і праграмны дырэктар радыё Unistar Аляксандар Найдзёнаў (1,1%).

Калі апытаным зачытвалі сьпіс імёнаў, парадак застаўся такім жа: найбольш пазналі Бонд (9,4%), Бумагу (5,9%), Паплаўскую (3,2%) і Найдзёнава (2,5%).

Сьледам, у парадку зьмяншэньня з пазнавальнасьцю, меншай за статыстычную хібнасьць, —​ Юлія Чарняўская, Ільдар Прыятны, Элуард Пальчыс, Антон Матолька, Юлія Гадунова, Віктар Малішэўскі, Ірына Кабасакал, Тацяна Курбат, Дзяніс Блішч, Марыя Пагарэлава, Дзьмітры Ермузевіч і Арына Лісецкая.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG