Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Частку артыкулаў з сайта 1863x.com пакінулі ў статусе экстрэмісцкіх


Менскі гарадзкі суд прызнаў дзевяць артыкулаў з сайта 1863x.com экстрэмісцкімі. 17 красавіка суд адхіліў касацыйную скаргу ўладальніка сайта Эдуарда Пальчыса, а таксама яго адваката.

«Фармальна сайт закрыць нельга. Звычайна павінен быць заблякаваны доступ да саміх матэрыялаў. А тыя артыкулы на сайце даўно прыбраныя. Блякаваць няма чаго. Але ў Беларусі часта ўсё робіцца не паводле закону», — сказаў Свабодзе Эдуард Пальчыс.

Эдуард Пальчыс пачаў весьці свой сайт-блог пад псэўданімам Джон Сільвэр. За «экстрэмісцкія» артыкулы правёў 10 месяцаў за кратамі.

25 жніўня 2016 году Цэнтральны суд Менску прызнаў дзевяць артыкулаў на сайце 1863x экстрэмісцкімі. Абскарджаньне падалі 3 лістапада 2016.

XS
SM
MD
LG