Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы парлямэнт Італіі рызыкуе стаць «падвешаным». Кааліцыя Бэрлюсконі і левыя набралі па траціне галасоў


Паводле папярэдніх вынікаў парлямэнцкіх выбараў у Італіі, правацэнтрысцкая кааліцыя партыяў «Наперад, Італія», Ліга Поўначы і «Браты Італіі» атрымала лідэрства з больш як трацінай галасоў. Але для бальшыні ў парлямэнце кааліцыі экс-прэм’ера Сыльвіё Бэрлюсконі трэба 316 месцаў у ніжняй палаце, кааліцыя мае атрымаць 248–268 месцаў.

Сьледам ідзе кааліцыя левых партыяў «5 зорак» — яна мае крыху менш за траціну галасоў (ішла на выбарах як адзіная партыя, атрымала першае месца як партыя без уліку кааліцыяў). Трэцяе месца маюць сацыял-дэмакраты, у якіх ад чацьвёртай да пятай часткі галасоў.

Падчас выбараў Актывістка FEMEN паспрабавала перашкодзіць Бэрлюсконі прагаласаваць.Сам Бэрлюсконі нават у выпадку перамогі правацэнтрысцкай кааліцыі ня зможа заняць пасаду прэм’ера, бо ён быў раней асуджаны за фінансавыя злачынствы.

Як пішуць BBC, Politico і іншыя СМІ, парлямэнт Італіі можа аказацца «падвешаным», бо бальшыні не атрымала ніводная з кааліцыяў і цалкам магчыма, што кампрамісу між рознымі сіламі ня знойдзецца (раней усе яны заяўлялі, што на кампраміс ня пойдуць). CNN адзначае «ўсплёск падтрымкі папулістаў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG