Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску падпалілі машыну відэаблогера, які распавядаў пра парушэньні на СТА


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Віцебскі відэаблогер Яўген Куляшоў апублікаваў здымак абгарэлага аўта на сваёй старонцы «УКантаеце» — невядомыя падпалілі ягоную машыну. Спачатку ў афіцыйных зводках зьявілася паведамленьне пра падпал машыны Volkswagen Passat CC, прыпаркаванай на вуліцы Чкалава ў Віцебску.

Error rendering VK.

Яўген Куляшоў паабяцаў апублікаваць відэа, зьвязанае з падпалам – гэта асноўная вэрсія пажарных і сьледзтва. Тыя, хто камэнтуе гэтую падзею ў сацыяльных сетках, выказваюць меркаваньне, што падпал ёсьць помстай відэаблогеру за спробы выкрыць парушэньні на віцебскіх станцыях тэхнічнага абслугоўваньня.

Блогер мае два каналы на Youtube (адзін мае 137 тысяч падпісантаў, другі 10 тысяч, самае папулярнае відэа мае 2 млн праглядаў), дзе робіць транспартныя агляды і выкрывае парушэньні на СТА.

У лістападзе 2016 году ён распачаў адмысловы прыватны праект — цыкль відэаролікаў, прысьвечаных гэтай праблеме. Далучыцца да выкрываньня ён прапанаваў і сваім падпісантам, каб яны паведамлялі яму пра падобныя факты. Часам інцыдэнты з СТА сканчаліся судамі, ініцыяванымі супраць відэаблогера, ён прайграваў, але гэта не спыняла ягонага імпэту.

Куляшоў абвясьціў, што сваё аўта ён гатовы разыграць сярод сваіх падпішчыкаў, калі ён ня здолее зарабіць на праглядах 50 тысяч даляраў за паўтара гады. Да таго часу як машыну падпалілі, відэаблогер сабраў каля паловы гэтай сумы. Да сканчэньня тэрміну абяцаньня заставалася амаль 9 месяцаў.

Відэаблогер не камэнтуе, ці ёсьць у яго некія падазрэньні што да падпалу «спрэчнага» аўта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG