Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раённыя падатковыя інспэкцыі Беларусі рэарганізуюць ад 1 верасьня


У Беларусі ад 1 верасьня адпаведна чэрвеньскім загадам Міністэрства падаткаў і збораў будуць рэарганізаваныя некаторыя раённыя падатковыя інспэкцыі. Пасьля рэарганізацыі на месцы тых інспэкцыяў, што далучаць да іншых, будуць працаваць упраўленьні па працы з плацельшчыкамі.

31 жніўня маюць зьявіцца зьвесткі пра рэквізыты для сплаты падаткаў у рэарганізаваныя інспэкцыі.

У Менскай вобласьці да інспэкцыі па Барысаўскім раёне далучаць інспэкцыі Бярэзінскага і Крупскага раёнаў, да слуцкай – капыльскую і старадароскую, да салігорскай – любаньскую, да нясьвіскай – клецкую, да дзяржынскай – узьдзенскую, да вілейскай – мядзельскую, да пухавіцкай – чэрвеньскую.

Падобныя зьмены пройдуць і ў Берасьцейскай, Віцебскай, Гарадзенскай, Гомельскай і Магілёўскай абласьцях.

З чым зьвязаная такая маштабная рэарганізацыя, не паведамляецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG