Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі падаражэла паліва. Упершыню за два гады


На 1 капейку вырасьлі кошты на паліва ў Беларусі. Гэта першае падаражэньне з 13 студзеня 2015 году.

Ад 11 сьнежня вырасьлі цэны на ўсе гатункі нафтапрадуктаў. Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе «Белнафтахіма».

Падвышэньне выклікана «зьменамі каньюнктуры рынку нафты і нафтапрадуктаў». Ад сёньня АІ-92-К5 каштуе 1,12 рубля, АІ-95-К5 — 1,20 рубля, ДП-К5 — 1,24 рубля.

Кошты на паліва ў Беларусі застаюцца аднымі з найніжэйшых у рэгіёне. Для параўнаньня 1 літар бэнзіну АІ-95-К5 ва Ўкраіне каштуе 1,78 рубля, у Польшчы — 2,24 рубля, у Літве — 2,41 рубля. І толькі ў Расеі паліва таньнейшае, чым у Беларусі. Літар 95-га бэнзіну там каштуе 1,13 рубля.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG