Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Біямэтрычныя пашпарты Беларусі будуць з малюнкамі помнікаў архітэктуры


© Shutterstock

Начальнік дэпартамэнту па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Аляксей Бягун расказаў газэце «На страже» пра біямэтрычныя пашпарты, што будуць выдавацца беларусам ад 2019 году.

Паводле яго, цяпер унутраныя ID-карткі знаходзяцца на стадыі ўзгадненьня, распрацоўваецца тэхнічнае заданьне аб працэдуры іх выдачы і зборы біямэтрычных зьвестак (пастаўшчыка паслугаў выбяруць праз конкурс у наступным годзе).

А біямэтрычныя пашпарты, патрэбныя для замежных паездак, цяпер на стадыі завяршэньня «ўкараненьня біямэтрычных тэхналёгіяў».

Новыя беларускія біямэтрычныя пашпарты і ID-карткі, узор
Новыя беларускія біямэтрычныя пашпарты і ID-карткі, узор

Ужо выпушчаныя ўзоры біямэтрычных пашпартоў: на кожнай старонцы будуць «знакавыя архітэктурныя пабудовы Беларусі» (якія — не ўдакладняецца). Але дызайн не канчатковы: выгляд пашпарту і ID-карткі, будуць «зацьвярджацца на найвышэйшым узроўні».

Унутраны пашпарт стане карткай, а замежны трэба будзе рабіць асобна

Гэтыя карткі і пашпарты будуць утрымліваць электронны лічбавы подпіс і адбіткі пальцаў. Іх атрыманьне пакуль не абавязковае, можна будзе выкарыстоўваць стары пашпарт яшчэ пэўны час.

Атрыманьне новых дакумэнтаў будзе каштаваць 1 базавую велічыню (у 2018 годзе гэта 24,5 рублі) за ID-картку і 3 базавыя — за біямэтрычны пашпарт.

Шэнгенскія візы могуць патаньнець

Паводле Бегуна, МУС завяршыла кансультацыі з прадстаўнікамі Эўразьвязу па пагадненьні аб спрашчэньні візавых фармальнасьцяў — пагадненьне гатовае да парафіяваньня і ўнытрыдзяржаўных працэдураў. Але застаюцца пытаньні «у галіне палітычных дэклярацыяў» з боку Эўразьвязу.

Чыноўнік спадзяецца, што дакумэнты будуць падпісаныя да 2019 году — і тады беларусам трэба будзе меней плаціць за шэнгенскую візу.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG