Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Бязьвізам» з Эўразьвязам за паўгоду скарысталіся 355 тысячаў украінцаў


Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны апублікавала дадзеныя аб тым, колькі чалавек скарысталіся бязьвізавым уездам у ЭЗ за паўгоду дзеяньня рэжыму, і якія маршрутам яны аддавалі перавагу.

Бязьвізавы рэжым з краінамі ЭЗ ва Ўкраіне быў уведзены 11 чэрвеня 2017 года. Ён дазваляе ўкраінцам, якія маюць біямэтрычныя замежныя пашпарты, знаходзіцца і свабодна перасоўвацца па краінах Шэнгенскай зоны, але ня больш за 90 дзён на працягу любога 180-дзённага пэрыяду.

Па зьвестках памежнікаў, за паўгода ў ЭЗ выехалі бязь візаў 355 тысячаў грамадзян Украіны ці 0,7% насельніцтва.

Больш за ўсё ўкраінцы выяжджалі ў Эўразьвяз цягнікамі або аўтамабілямі празь мяжу з Польшчай — амаль 90 тысяч людзей. Яшчэ 65 тысяч чалавек выяжджалі празь мяжу з Румыніяй, 23 тысяч — праз Славаччыну і амаль 50 тысяч — праз Вугоршчыну.

XS
SM
MD
LG