Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі не пабачылі складу злачынства ў зьбіваньні і рабаваньні старой, якая ехала да сына ў Віцебск


У такім стане Нэлу Чаўтаеву знайшлі валянтэры

Расейскія праваахоўнікі адмовілі ў завядзеньні крымінальнай справы за зьбіваньне і рабаваньне 79-гадовай грамадзянкі Ўзбэкістану Нэлы Чаўтаевай праз «адсутнасьць складу злачынства», расказаў Tut.by ейны сын Андрэй Чаўтаеў.

«Я ня буду больш нічога спрабаваць даказваць, гэта ўсё роўна бессэнсоўна — нікога расейская паліцыя шукаць ня будзе», — сказаў Андрэй Чаўтаеў пра спробы знайсьці нападнікаў на маці.

«Не разумею, навошта было яе біць», — Андрэй Чаўтаеў амаль месяц ня мог забраць зьбітую маці з маскоўскай псыхіятрычнай клінікі

Нэла Чаўтаева мела прыляцець з Бухары да сына ў Віцебск, дзе родзічы купілі ёй кватэру. У сьнежні 2017 году, празь некалькі дзён пасьля таго, як Чаўтаеў не дачакаўся маці ў Віцебску, валянтэрам з расейскай арганізацыі «Ліза Алерт» пазваніў жыхар Дамадзедава Марат. Ён сказаў, што каля пад’езду свайго дома на вуліцы Набярэжнай знайшоў моцна пабітую старую жанчыну, якая адмаўляецца ад дапамогі і ня хоча ісьці ў паліцыю. А паліцыя, у сваю чаргу, адмаўляецца яе забіраць.

З дапамогай валянтэраў удалося высьветліць, што яна ўжо трапляла ў паліцыю тры дні таму, 16 сьнежня. Тады яе палічылі бадзягай і выпусьцілі ў горад. Сытуацыя ўскладнялася тым, што жанчына не магла патлумачыць, хто яна і адкуль, часткова страціла памяць. Валянтэрка «Ліза Алерт» Тацяна ўсё ж разгаварыла старую і, даведаўшыся, як яе завуць, зьвязалася з сынам.

Бяз пашпарту і мэдычнай дапамогі. Віцяблянін перавёз зьбітую ў Маскве маці дадому
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:28 0:00

Цяпер Нэла Чаўтаева атрымала від на жыхарства ў Віцебску, ды мае праблемы з пэнсіяй: пакуль атрымлівае мінімальную ў 60 рублёў, а каб атрымаць поўную, трэба сабраць дакумэнты і адправіць ва Ўзбэкістан, чакаць аднаўленьня працоўнай кніжкі тры месяцы. Жанчына адчувае сябе лепей, але здарэньня ў Дамадзедаве па-ранейшаму ня памятае.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG