Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барыс Жаліба: «Сярэдні заробак улады называюць, а мэдыянны — хаваюць»


Доктар эканамічных навук, прафэсар Барыс Жаліба не сумняваецца, што па выніках сёлетняга году Нацыянальны статыстычны камітэт зафіксуе сярэдні заробак у краіне ў памеры 1000 рублёў:

«Зафіксуе таму, што так сказаў прэзыдэнт. Але чым вышэйшая пасада, тым больш падрасьце заробак. І таму такую прыбаўку найперш адчуюць кіраўнікі прадпрыемстваў, банкаў, высокія чыноўнікі. А бюджэтнікі гэтага росту амаль і не пабачаць.

Барыс Жаліба, архіўнае фота
Барыс Жаліба, архіўнае фота

Сярэдні заробак — гэта як сярэдняя тэмпэратура ў лякарні. Таму правільна глядзець на так званы мэдыянны заробак, то бок той прыбытак, які атрымлівае максымальная колькасьць людзей у краіне. Нашы чыноўнікі пра гэта цудоўна ведаюць. І таму Нацыянальны статыстычны камітэт спыніў публікацыю гэтых дадзеных. Таму параўнаць два заробкі цяпер немагчыма. Сярэдні ўлады называюць, а мэдыянны — хаваюць.

Для канкрэтыкі можна выкарыстаць расейскія лічбы. У Расеі цяпер сярэдні заробак — 600 даляраў на месяц, а мэдыянны — толькі 366».

Колькі сапраўды зарабляе беларус, у якім узросьце бярэцца шлюбам, колькі мае дзяцей і калі памрэ. 20 фактаў з дасьледаваньня Белстату

Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у ліпені сярэдні налічаны заробак у Беларусі склаў 827,5 рубля. Мэдыянны заробак не называецца. Найбольш высокія заробкі традыцыйна ў сфэры інфармацыйных тэхналёгій (3496,3 рубля), пасажырскага паветранага транспарту (2467,9 рубля), фінансавых паслуг (2043,6 рубля). А вось сярэдні заробак у адукацыі — 541,3 рубля.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG