Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белстат паведаміў пра рост сярэдняга заробку на 8 рублёў 20 капеек


Сярэдні заробак беларусаў у ліпені вырас да 827,5 рубля, паведамляе Белстат. Гэта на 8 рублёў 20 капеек больш, чым у чэрвені.

Найбольшыя заробкі, паводле афіцыйнай статыстыкі, у жыхароў Менску — 1141,3 рублі, а самыя меншыя ў жыхароў Віцебскай вобласьці — 702 рублі.

Сярэднія заробкі ў Беларусі растуць ужо пяць месяцаў.

Аляксандар Лукашэнка даручыў у будучым годзе давесьці сярэдні заробак па Беларусі да 1500 рублёў. Ён сказаў, што прадпрыемствы зь нізкім заробкам неабходна ў 2018 годзе падцягнуць да ўзроўню 1 тысячы рублёў. Маўляў, калі гэтае даручэньне будзе выканана, сярэдні заробак па краіне ў будучым годзе можа дасягнуць 1,5 тысячы рублёў.

«Сярэдні заробак — гэта падман, ён расьце за кошт тых, хто зарабляе больш, а асноўная частка, 70–75% людзей, атрымліваюць менш за 300 даляраў», — сказаў Свабодзе эканаміст, кіраўнік цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук.

Прэмʼер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў сказаў 1 жніўня на пасяджэньні Савету міністраў, што Міністэрства працы склала графік для выхаду на заплянаваны ўзровень заробку ў 1000 рублёў.

XS
SM
MD
LG