Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лік ахвяр паводкі ў Нэпале і Кітаі вырас да 919, зьніклымі бязь вестак лічацца больш за 4,7 тысячы чалавек

В Непале сель и волна от него накрыли целый район. Погибли десятки человек, сотни пропали без вести, в том числе иностранцы В Непале сель и волна от него накрыли целый район. Погибли десятки человек, сотни пропали без вести, в том числе иностранцы
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:38 0:00

У Нэпале сэль і хваля ад яго накрылі цэлы раён. Загінулі сотні чалавек, тысячы зьніклі бязь вестак, у тым ліку замежнікі

Сярод зьніклых у Нэпале людзей ёсьць і беларуска.

Колькасьць ахвяр паводкі ў Нэпале і Кітаі вырасла да 919 (у Нэпале — 903, у Тыбэце — 16), бязь вестак зьніклымі лічацца 4793 (у Нэпале — 4247, у Тыбэце — 546).

Аб гэтым паведамляюць The Kathmandu Post са спасылкай на Нацыянальнае ўпраўленьне па зьніжэньні рызыкі бедзтваў і ліквідацыі іх наступстваў Нэпала і кітайскае агенцтва «Сіньхуа».

Яшчэ 267 чалавек у Нэпале атрымалі раненьні, зь іх 156 ужо выпісалі са шпіталёў. На сувязь з нэпальскімі ўладамі па-ранейшаму ня выйшлі 592 замежнікі і 127 нэпальцаў, якія суправаджалі замежных турыстаў.

29 жніўня Рада па турызьме Нэпала паведамляла аб выратаваньні васьмі грамадзян Украіны (усяго зьніклымі лічацца 64 украінцы) і двух грамадзян Расеі (восем расейцаў лічацца зьніклымі). Паводле зьвестак выданьня, з дапамогай верталётаў у бясьпечныя месцы даставілі 3 344 нэпальцы і 252 замежніка, у тым ліку 15 грамадзян Кітая і сем грамадзян Індыі, эвакуяваных з гідраэлектрастанцыі.

З кітайскага боку, як перадае «Сіньхуа», бязь вестак зьнік 261 замежнік з 23 краін. Зь іх 104 чалавекі — грамадзяне Нэпала, 49 — Індыі, 33 — Латвіі, 18 — ЗША, тры — Расеі, два — Эстоніі, па адным — Беларусі, Казахстана і Ўкраіны.

Сярод зьніклых і ахвяр стыхіі — турысты і альпіністы з усяго сьвету, а таксама паломнікі-індуісты.

Паводка ў Нэпале і Кітаі

Паводка на мяжы Нэпала і Кітая адбылася раніцай 26 жніўня.

У Нэпальскім мэтэаралягічным цэнтры распавялі, што гіганцкі фрагмэнт ледніка мог зваліцца з адной з горных вяршыняў у Тыбэце: камяні і фрагмэнты пароды, якія ўпалі ўніз, перагарадзілі рэчышча ракі Лхендэ.

Вузкая рака выйшла зь берагоў і затым, верагодна, прарвала штучную плаціну, у выніку чаго ўніз па плыні накіраваліся масы бруду і вады. Магутны паток зьнішчыў дамы, масты, дарогі і ГЭС у Нэпале, з кітайскага боку змыла сухапутны памежны пераход, будынкі і аўтамабілі.

Сярод групы турыстаў, якія зьніклі бязь вестак у Нэпале, ёсьць грамадзянка Беларусі, паведамлял ў беларускім МЗС з спасылкай на пасольства Беларусі ў Індыі, пісала БелТА. Адзін грамадзянін Беларусі пазначаны і ў сьпісе зьніклых іншаземцаў, апублікаваным Радай у турызьме Нэпалу.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG