Сярод групы турыстаў, якія зьніклі бязь вестак у Нэпале, ёсьць грамадзянка Беларусі, паведамілі ў беларускім МЗС з спасылкай на пасольства Беларусі ў Індыі, перадае БелТА.
Адзін грамадзянін Беларусі пазначаны і ў сьпісе зьніклых іншаземцаў, апублікаваным Радай у турызьме Нэпалу.
Усяго пасьля раптоўных паводак, выкліканых апоўзьнем, на мяжы Нэпалу і Тыбету лічацца зьніклымі больш як 1380 чалавек, колькасьць пацьверджаных сьмерцяў вырасла да 350, перадае AFP.
Сярод зьніклых і ахвяр стыхіі — турысты і альпіністы з усяго сьвету, а таксама паломнікі-індуісты.
Прычынай паводкі стаўся апоўзень, які перагарадзіў раку. Вада выйшла зь берагоў і, зьмяшаўшыся зь зямлёй і каменьнем, затапіла прыбярэжныя раёны.
Форум