Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьцяна з вады і гразі. Сотні людзей зьніклі бязь вестак пасьля раптоўнай паводкі на мяжы Нэпалу і Тыбэту, расьце колькасьць ахвяр. ФОТА

Сьцяна з вады, зямлі і камянёў абрынаецца на людзей у даліне на мяжы Нэпалу і Кітаю ў Гірунгу, Тыбэцкі рэгіён, Кітай, 26 жніўня 2026 году. Стоп-кадар зь відэа ў сацыяльных сетках
Сьцяна з вады, зямлі і камянёў абрынаецца на людзей у даліне на мяжы Нэпалу і Кітаю ў Гірунгу, Тыбэцкі рэгіён, Кітай, 26 жніўня 2026 году. Стоп-кадар зь відэа ў сацыяльных сетках

Маштабная паводка і апоўзень на мяжы Нэпалу і Тыбэту ў сераду забралі жыцьці прынамсі 160 чалавек, яшчэ некалькі соцень зьніклі бязь вестак. Сярод зьніклых шмат замежных турыстаў, перадае AFP.

У МЗС Беларусі днём 26 жніўня паведамілі, што інфармацыі пра пацярпелых беларусаў ў іх няма, перадае БелТА.

Цэлыя паселішчы былі «зьмеценыя з твару зямлі». На запісе з камэраў назіраньня, сапраўднасьць якога пацьвердзіла AFP, відаць, як дзясяткі людзей ратуюцца ўцёкамі, калі паток бруду і абломкаў вышынёй у некалькі паверхаў абрынуўся на кітайскую частку памежнай зоны, адкідаючы ўбок грузавікі і аўтобусы.

Кітайскія дзяржаўныя СМІ паведамілі пра «вялікую колькасьць ахвяраў» у выніку селевага патоку ў памежным вузьле ў Тыбэце. Паводле іх, трое чалавек загінулі, яшчэ 265 зьніклі бязь вестак.

Нэпальская паліцыя паведаміла, што пасьля «разбуральных паводак» знайшлі целы 157 чалавек. Паліцыянты «працуюць над перавозкай сем’яў з раёнаў, дзе існуе рызыка паводкі, у больш бясьпечныя месцы».

Наступствы паводкі ў Трышулі, раён Нувакот, Нэпал, 26 жніўня
Наступствы паводкі ў Трышулі, раён Нувакот, Нэпал, 26 жніўня
Дамы затопленыя бруднай вадой пасьля раптоўнай паводкі ў Трышулі-Базары, раён Нувакот, Нэпал, 26 жніўня 2026 году
Дамы затопленыя бруднай вадой пасьля раптоўнай паводкі ў Трышулі-Базары, раён Нувакот, Нэпал, 26 жніўня 2026 году

Паводле Міністэрства турызму Нэпалу, празь некалькі гадзінаў пасьля катастрофы не было зьвестак пра 403 турыстаў, 341 зь іх — замежнікі.

Сярод зьніклых замежнікаў — 142 грамадзяніны Індыі, а таксама грамадзяне Аўстраліі, Вялікай Брытаніі, Малайзіі, Нідэрляндаў, Партугаліі, Паўднёвай Афрыкі, Паўднёвай Карэі і ЗША, паведаміла рада ў турызьме.

Прычынай паводкі стаўся апоўзень, які перагарадзіў раку. Вада выйшла зь берагоў і, зьмяшаўшыся зь зямлёй і каменьнем, затапіла прыбярэжныя раёны.

Застаецца рызыка паўторнай паводкі.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG