Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У рэйтынг наватараў «новай Эўропы» трапілі чатыры беларускія стартапы


Дар’я Мацявіна, стваральніца Kyky.org і сузаснавальніца Exponenta

Брытанскі часопіс Financial Times склаў чарговы рэйтынг New Europe 100 — сьпіс тэхналягічных кампаніяў-наватараў з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Рэйтынг складалі пры ўдзеле польскага часопісу Res Publica, карпарацыі Google і міжнароднага фонду Visegrad Fund.

Сёлета ў яго трапілі стваральнікі чатырох беларускіх стартапаў:

Алег Ціханаў — заснавальнік Eightydays.me, інструмэнта плянаваньня кароткіх вандровак па розных гарадах;

Аляксандар Астаф’еў — сузаснавальнік NeoSound, што мае тэхналёгію распазнаньня мовы, здольную падказаць кол-цэнтрам эмоцыі суразмоўцы;

Дар’я Мацявіна — заснавальніца сайту Kyky.org і сузаснавальніца Exponenta, інструмэнта прагназаваньня віральнасьці інтэрнэт-кантэнту;

Заснавальнікі OneSoil Вячаслаў Мазай, Усевалад Генін, Аляксандар Якаўлеў, Яўген Варанец, Хрысьціна Буцько, Мікіта Бедункевіч і Уладзімер Пятрыка — іхны стартап тычыцца анлайн-маніторынгу стану пасяўных плошчаў з дапамогай дрону і павелічэньня ўраджайнасьці.

Летась у рэйтынг ад Беларусі трапілі стваральнікі стартапаў Kino-mo і MSQRD, да таго — ElectBy, BattleMe, CityDog і Wargaming.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG