Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэхналягічная Армэнія: дзяцей у школах вучаць робататэхніцы і таму, як ствараць стартапы


У Армэніі працуюць каля 400 IT-кампаній, а штогод запускаюцца дзясяткі новых. Таксама ў краіне ёсьць ужо некалькі школ, у якіх дзеці вывучаюць не традыцыйныя матэматыку і фізыку, а запатрабаваныя на рынку праграмаваньне, анімацыю, вэб-дызайн, кіно, відэавытворчасьць і кампутарныя гульні.

Школу «АЙБ» часта называюць «школай XXI-га стагодзьдзя». Ад звычайных навучальных устаноў яна адрозьніваецца высокай тэхнічнай аснашчанасьцю і спэцыяльна распрацаванай праграмай. Кожны вучань можа атрымаць самую рознабаковую адукацыю.

«Мы лічым, што калі ты нават хочаш стаць фізыкам, ты павінен бліскуча валодаць роднай мовай, добра валодаць ангельскай, умець нешта рабіць у мастацтве, умець камунікаваць, умець думаць», — гаворыць дырэктар школы Арам Пахчанян.

XS
SM
MD
LG