Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь заняла другое месца паводле колькасьці незаконнага перамяшчэньня наркотыкаў праз Украіну


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Дзяржаўная фіскальная служба Ўкраіны ў 2017 годзе выкрыла 1,2 тысячы фактаў незаконнага перамяшчэньня наркатычных сродкаў, псыхатропных рэчываў і прэкурсараў, амаль 10 адсоткаў зь якіх зарэгістравана на мяжы зь Беларусьсю.

«Найбольшая колькасьць выпадкаў затрыманьняў прыпадае на паштовую сувязь — 595, аўтамабільны від транспарту — 409, чыгуначны — 120, пры перамяшчэньні пешшу — 55, на марскі транспарт – 35 і авіяцыйны — 34 выпадкі. Пры гэтым часьцей за ўсё небясьпечныя рэчывы спрабавалі завезьці ва Ўкраіну — 942 выпадкі, а вывезьці — 306», — паведаміў дырэктар дэпартамэнту арганізацыі процідзеяньня мытным правапарушэньням Дзяржаўнай фіскальнай службы Ўкраіны Васіль Поізд.

Прадстаўнік ДФС Украіны ўдакладніў, што найбольшая колькасьць выпадкаў незаконнага перамяшчэньня наркотыкаў была выяўлена на мяжы з Расеяю, Беларусьсю, Малдовай, Польшчай, Вугоршчынай, Румыніяй і Славаччынай.

Апроч таго, памежныя пасты фіскальнай службы ў 2017 годзе папярэдзілі 467 спробаў незаконнага перамяшчэньня празь мяжу зброі і боепрыпасаў. У той жа час мытнікі не ўдакладняюць, на межах зь якімі краінамі былі зафіксаваныя такія факты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG