Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкая паліцыя арыштавала наркагандляра зь Беларусі


Фэдэральная паліцыя Нямеччыны затрымала на памежным кантролі наркагандляра, які знаходзіцца ў міжнародным вышуку

Як перадае дырэкцыя Мюнхенскай паліцыі, 28-гадовы беларускі наркагандляр, які знаходзіцца ў міжнародным вышуку, быў затрыманы ў Верхняй Баварыі на памежным кантролі бліз гораду Разэнгайму.

Пры праверцы ягоных дакумэнтаў паліцэйскі кампутар паказаў, што маладога чалавека ад верасьня 2017-га шукаюць беларускія ўлады за незаконнае абарачэньне наркотыкаў. Падчас памежнага кантролю таксама быў затрыманы 40-гадовы нямецкі грамадзянін, які пражывае ў Аўстрыі. Паводле кампутарных зьвесткак, ён быў раней асуджаны баварскім судом за арганізацыю «кантрабанднага пранікненьня іншаземцаў празь мяжу з мэтай маёмаснай выгады». Рашэньнем суду гэты чалавек павінен быў або заплаціць штраф памерам каля 4 тысяч эўра, або правесьці некалькі месяцаў за кратамі, аднак не зрабіў ні таго, ні другога. Пасьля таго, як затрыманы аплаціў свае судовыя запазычанасьці і дадатковы штраф за іх нявыплату, ён змог ехаць далей.

Паводле інфармацыі баварскай паліцыі, 28-гадовы беларус у пэрыяд 2013-2015 гг. належаў да арганізаванай групоўкі, якая займалася незаконным абарачэньнем наркотыкаў, псыхатропаў, іх прэкурсараў ды аналягаў. У 2015 годзе адзін з пакупнікоў рэчыва ў гэтых гандляроў памёр. Пасьля затрыманьня на мяжы малады чалавек быў спачатку дастаўлены ў акруговы суд у Разэнгайме, а потым, згодна з рашэньнем гэтай судовай інстанцыі, быў накіраваны пад экстрадыцыйны арышт у Мюнхэнскую турму. Неўзабаве яго чакае дэпартацыя на радзіму. У сябе дома ў Беларусі арыштаванаму пагражае 15-гадовае пазбаўленьне волі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG