Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску вецер паваліў прыпынак — трое ў шпіталі


Увечары 4 верасьня на Менск і Менскую вобласьць абрынуліся залевы і моцны вецер. Як паведамляе прэсавая служба Міністэрства па надзвычайных сытуацыях, пацярпелі тры чалавекі.

Шквалісты вецер паваліў на вуліцы Брыля ў Менску крытую канструкцыю на прыпынку. Траўмы атрымалі двое мужчын (20 і 56 гадоў), а таксама 19-гадовая дзяўчына. Усе шпіталізаваныя.

Акрамя таго, у сталіцы ўпала 25 дрэваў, пашкоджаныя 17 аўтамабіляў. На вуліцах Падлеснай і Акрэсьціна дрэвы пашкодзілі дахі двух прыватных дамоў.

Паводле ведамства, для ліквідацыі наступстваў моцнага ветру былі задзейнічаныя 20 адзінак тэхнікі і блізу сотні супрацоўнікаў.

Штармавое папярэджаньне абвешчанае і на 5 верасьня. На большай частцы тэрыторыі краіны сёньня пройдуць моцныя дажджы з парывамі ветру да 14 мэтраў на сэкунду.

XS
SM
MD
LG