Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея мусіць паважаць Менскія пагадненьні — віцэ-прэзыдэнт ЗША Майкл Пэнс у Мюнхэне


Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майкл Пэнс у Мюнхэне
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майкл Пэнс у Мюнхэне

Выступаючы на Мюнхэнскай канфэрэнцыі ў пытаньнях бясьпекі, віцэ-прэзыдэнт ЗША Майкл Пэнс зрабіў шэраг значных заяваў — паведамляе ВВС.

У прыватнасьці, ён засьведчыў, што ЗША непахісныя ў падтрымцы NATO. «Мы стаім разам з Эўропай сёньня і штодня», — заявіў Пэнс. Аднак адзначыў, што лідэры эўрапейскіх краінаў не заўжды робяць справядлівы ўнёсак у супольную абарону. Гэта, паводле Пэнса, «разбурае падваліны нашага альянсу». Пэнс нагадаў, што, апроч ЗША, толькі чатыры краіны-ўдзельніцы NATO у 2014 годзе ўнесьлі ў альянс свае абяцаныя 2% ВУП.

«Надышоў час зрабіць больш», — кажа Пэнс. Ён пацьвердзіў, што ЗША ня спыняць «прыцягваць Расею да адказнасьці нават ва ўмовах пошуку новай глебы для супрацы, якую, як вы ведаеце, прэзыдэнт Трамп спадзяецца знайсьці».

Майкл Пэнс таксама заявіў, што Расея мусіць паважаць мірныя пагадненьні 2015 году, заключаныя ў Менску з мэтай спыніць гвалт на ўсходзе Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG