Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізатары адмовіліся ад «Маршу салідарнасьці» 1 траўня


«Марш недармаедаў» у Берасьці 5 сакавіка, ілюстрацыйнае фота

Менскія ўлады не далі дазвол на правядзеньне акцыі па заяўленым маршруце. Заяўнікам выступаў Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў. Такую інфармацыю паведаміў агенцтву БелаПАН старшыня кангрэсу Аляксандр Ярашук.

Заяўнікі меркавалі сабрацца каля будынку Акадэміі навук і выправіцца шэсьцем да плошчы Бангалёр, пасьля чаго правесьці мітынг у парку. Аднак менскія ўлады дазвол на шэсьце не далі і адобрылі толькі правядзеньне мітынгу ў парку.

Паводле Ярашука, перамовы з чыноўнікамі выканкаму вынікаў не далі:

«Мы дачакаліся канца працоўнага дню і адправілі заяву з адмовай у правядзеньні мітынгу, бо нам не дазволілі правесьці дэманстрацыю», — паведаміў Ярашук.

На 1 траўня акцыю плянаваў лідэр Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікола Статкевіч: ён папярэдзіў Менгарвыканкам пра намер сабраць людзей на Кастрычніцкай плошчы. Але 28 сакавіка Статкевіча арыштавалі, днём пазьней стала вядома, што яго пасадзілі на 5 сутак, у турме яго ня можа наведаць адвакат. Ці адбудзецца анансаваная Статкевічам акцыя, невядома.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG