Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы і Плошчы Незалежнасьці

Рэпартаж карэспандэнтаў Свабоды зь несанкцыянаванага мітынгу ў падтрымку ІП на Кастрычніцкай плошчы.

16:01 28.2.2016

Трансьляцыя зь мітынгу ў Youtube заблякаваная, глядзіце нас у Фэйсбуку

Просім прабачэньня, але Жывой трансьляцыі на канале Радыё Свабода ў Youtube ня будзе.

Мы плянавалі яе рабіць, але па тэхнічных прычынах гэта аказалася немагчымым. Мы высьвятляем, у чым праблема, і абавязкова вырашым гэтае пытаньне да нашых наступных трансьляцыяў. Глядзіце жывую трансьляцыю з суполкі Свабоды на Фэйсбуку.

17:29 28.2.2016

Несанкцыянаваныя мітынг і шэсьце ІП скончыліся на плошчы Незалежнасьці

16:35 28.2.2016

«Ні халопаў, ні паноў» — калёна прыйшла на плошчу Незалежнасьці

Некалькі соцень пратэстоўцаў пад бела-чырвона-белым сьцягм прыйшлі на Плошчу незалежнасьці.

Калёна, якая сфармавалася на Кастрычніцкай плошчы пасьля мітынгу прадпрымальнікаў, прыйшла да плошчы Незалежнасьці.

Людзі скандуюць «Ні халопаў, ні паноў» і «Выйдзі на вуліцу, вярні сабе горад».

Адказнасьць узяў на сябе прадпрымальнік Аляксандр Макаеў.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG