Людзі скандуюць «Банду — прэч!»
На мітынгу дробных бізнэсўцаў у Менску выступіў паліытк Мікола Статкевіч.
«Яны зьнішчаюць ІП і тлумачаць гэта рэформамі. Рэформы — гэта роўныя ўмовы, гэта калі ёсьць канкурэнцыя ў сельскай гаспадарцы. Нам толькі павышаюць кошты, але мы ня ведаем, колькі рэальна каштуюць паслугі і тавары. Забярэм назад гэты ўказ — будзе іншы. Трэба народная ўлада. Трэба прыбраць банду ад улады. Банду — прэч!».
Людзі падтрымалі гэты заклік.
#Плошча Міліцыянты і "людзі ў цывільным" пакуль ціха трымаюцца за сьпінамі актывістаў. А ў актывістаў цёплая гарбата https://t.co/muZbvg0F1b
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.2.2016
Некалькі дзясяткау ціхароу на #плошча https://t.co/LKztBAOhQf
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.2.2016
Статкевіч прыйшоў на #плошча Людзі крычаць "Банду гэць!" Фота @maxim_nm https://t.co/jF7jQf0Ibh
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.2.2016
Удзельнікі мітынгу прадпрымальнікаў далучацца да маршу 14 сакавіка
З прапановы Паўла Севярынца ўдзельнікі мітынгу прагаласавалі за далучэньне да маршу прадпрымальнікаў 14 сакавіка.
«Гэты рэжым абрынецца рана ці позна. Але каб паскорыць гэты працэс, трэба салідарнасьць. Заклікаю ўстрымацца ад узаемнай крытыкі і абвінавачваньняў, быць адзінымі», — сказаў Севярынец.
#Плошча: трансьляцыя ідзе ТУТ: https://t.co/wRPHmKj6Pu Падключайцеся! https://t.co/6fbZDZxABm
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.2.2016
Мітынг працягваецца. Ідзе моцны сьнег #плошча https://t.co/RQwlS7y4Pk
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.2.2016
НОВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ! https://t.co/J7TWnTaxPM #Плошча: прыйшоў Статкевіч! https://t.co/rOFYOBxcNj
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.2.2016
#Плошча: выбачаемся, але нас, здаецца, глушаць — ужо другая відэатрансьляцыя абвалілася. Спрабуем вярнуць відэа… https://t.co/IwIxTeRXie
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.2.2016
На #плошча прыйшлі правакатары з георгіеўскімі стужкамі Кажуць з расейскага НОД https://t.co/4mJyJFF4oE
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.2.2016
#Плошча: прыйшла жанчына з "георгіеўскай стужкай" і вось такім плякатам… https://t.co/F8KABUwDa6
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.2.2016
#Плошча: Севярынец прапанаваў лідэрам прадпрымальнікаў устрымацца ад узаемных абразаў, людзі за https://t.co/BTvmdnbc9U
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.2.2016
#Плошча: Севярынец прапанаваў пратэстоўцам далучыцца таксама да санкцыянаванага мітынгу 14 сакавіка. Людзі за! https://t.co/7Ie2gAvGfX
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.2.2016
На #плошча выступае Павал Севярынец. Распавядае, што ў калхозах людзям некалькі месяцаў не выплачваюць заробкі https://t.co/meEQSYZgCc
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.2.2016
А ў нас #Плошча вось так. Людзі крычаць "Час мяняць лысую гуму!" https://t.co/XO0wkSKZOQ
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.2.2016
Дзяржаўнае ТВ здымае пустую частку Плошчы, апэратар не сазнаецца, для каго здымае #Плошча https://t.co/JgDK3AiS3v
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.2.2016
Дзяржтэлебечаньне здымае пустую #плошча https://t.co/f70PZA3IJ3
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.2.2016