Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пісьменьнік-камуніст Андрэй Лазуткін атрымаў працу ў Міністэрстве адукацыі


Андрэй Лазуткін, архіўнае фота

Пісьменьнік Андрэй Лазуткін атрымаў працу ў Міністэрстве адукацыі Беларусі. Як паведаміла Свабодзе прэс-сакратар Мінадукацыі Людміла Высоцкая, Лазуткін працуе ў прэс-цэнтры міністэрства. Адначасова на сайце Камуністычнай партыі Беларусі ён пазначаны як адказны сакратар.

Супраць Андрэя Лазуткіна гісторык Ігар Кузьняцоў у сакавіку падаў пазоў аб абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі. У некалькіх матэрыялах на тэму Курапатаў і сталінскіх рэпрэсій Андрэй Лазуткін называў заяўніка «фальсыфікатарам гісторыі», якому «сталінскія рэпрэсіі мрояцца ня толькі пад кожным кустом, але і пад кожнай памыйніцай».

«Хопіць міндальнічаць!» — Курапаты і «Малады Фронт» вачыма праўладных экспэртаў

У сьнежні 2016 году Міністэрства адукацыі ўзначаліў тагачасны кіраўнік Камуністычнай партыі Беларусі Ігар Карпенка. Пасьля прызначэньня ён сышоў з кіраўніцтва партыі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG