Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камуніст Карпенка ўзначаліў Міністэрства адукацыі Беларусі


Ігар Карпенка і Генадзь Зюганаў, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка 15 сьнежня зрабіў кадравыя прызначэньні.

Як паведамляе ягоная прэс-служба, міністрам адукацыі прызначаны Ігар Карпенка, раней ён быў намесьнікам старшыні Менгарвыканкаму. Ігар Карпенка — лідэр праўладнай Камуністычнай партыі Беларусі.

Міністрам працы і сацыяльнай абароны прызначаны Валеры Малашка. Раней гэтую пасаду займала Марʼяна Шчоткіна, але яна была абраная ў Савет Рэспублікі і таму мусіла пакінуць пасаду міністра.

Былая намесьніца міністра замежных спраў Алена Купчына прызначаная амбасадарам Беларусі ў Аўстрыі.

Галоўны рэдактар газэты і кіраўнік выдавецкага дома «Звязда» Аляксандар Карлюкевіч прызначаны намесьнікам міністра інфармацыі. Яго месца заняў былы рэдактар «Гродзенскай праўды» Павал Сухарукаў.

Глядзець камэнтары (3)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG