Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На волю выйшаў Міраслаў Лазоўскі, апошні зьняволены ў «справе патрыётаў»


Удзень 30 чэрвеня на волю выйшаў апошні зьняволены фігурант «справы патрыётаў», колішні кіраўнік «Белага легіёну» Міраслаў Лазоўскі, паведаміў карэспандэнту Свабоды супрацоўнік СІЗА №1.

За тры гадзіны да таго старшыня Сьледчага камітэту Іван Наскевіч паведаміў, што цягам дня будуць адпушчаныя ўсе фігуранты справы. За паўгадзіны да таго, як стала вядома пра вызваленьне Лазоўскага, на волю выйшаў Віктар Мароз.

Вызваленыя апошнія ў «справе патрыётаў». Хто яны і што гэта было

Верагодна, Лазоўскі быў першым затрыманым у справе: ён зьнік пасьля 19-й гадзіны 21 сакавіка, каля 20-й гадзіны пачаўся ператрус у яго кватэры. Лазоўскага на ператрус прывезьлі людзі ў масках, ён быў моцна зьбіты.

Перад затрыманьнем Лазоўскі працаваў памочнікам дырэктара выдавецтва «Кнігазбор». На пачатку 1990-х ён быў адным са стваральнікаў арганізацыі «Белы Легіён». Сябры «Белага Легіёну» былі актыўнымі ўдзельнікамі мітынгаў і шэсьцяў у 1996–1999 гадах. Арганізацыя спыніла сваё існаваньне на пачатку 2000-х. Апошні раз узгадкі пра «Белы Легіён» зьявіліся ў 2008 годзе. Тады Лазоўскага і былых кіраўнікоў арганізацыі затрымалі па справе выбуху 3 ліпеня 2008 году, аднак у хуткім часе вызвалілі з пад варты.

Паводле вызваленых, за тры месяцы адседкі на допыты іх выклікалі па 2–3 разы, сьледчыя дзеяньні амаль не вяліся. Зь некаторых фігурантаў «справы патрыётаў» зьнялі абвінавачаньні, але шэраг вызваленых застаюцца абвінавачанымі ў «стварэньні незаконнага ўзброенага фармаваньня» (сьледчыя спынілі дзеяньні ў расьсьледаваньні па «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў»), яны далі падпіску аб нявыезьдзе.

Ці зьнялі абвінавачаньне з Мароза і Лазоўскага, яшчэ невядома.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG