Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З турмы выйшаў Віктар Мароз, перадапошні зьняволены па «справе патрыётаў»


Віктар Мароз, архіўнае фота

Адзін з двух фігурантаў «справы патрыётаў», якія на раніцу 30 чэрвеня заставаліся за кратамі, прадпрымальнік Віктар Мароз выйшаў на волю, паведаміла прадстаўніца сем’яў затрыманых Ніна Шыдлоўская.

За дзьве гадзіны да таго старшыня Сьледчага камітэту Іван Наскевіч паведаміў, што цягам дня будуць адпушчаныя ўсе фігуранты справы.

Акрамя Мароза за кратамі на раніцу заставаўся Міраслаў Лазоўскі, памочнік дырэктара выдавецтва «Кнігазбор» і колішні кіраўнік распушчанага на сёньня «Белага легіёну».

Вызваляюць апошніх у «справе патрыётаў». Хто яны і што гэта было

Паводле вызваленых, за тры месяцы адседкі на допыты іх выклікалі па 2–3 разы, сьледчыя дзеяньні амаль не вяліся. Зь некаторых фігурантаў «справы патрыётаў» зьнялі абвінавачаньні, але шэраг вызваленых застаюцца абвінавачанымі ў «стварэньні незаконнага ўзброенага фармаваньня» (сьледчыя спынілі дзеяньні ў расьсьледаваньні па «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў»), яны далі падпіску аб нявыезьдзе. Ці зьнялі абвінавачаньне з Мароза, яшчэ невядома.

XS
SM
MD
LG