Пра вырак паведамляе агенцтва LETA. Гапоненку таксама прызналі вінаватым у дзеяньнях супраць незалежнасьці, сувэрэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасьці і нацыянальнай бясьпекі Латвіі.
Яго абвінавацілі ў распаўсюджваньні дэзынфармацыі і ілжывых сьцьверджаньняў у лютым 2025 году на канфэрэнцыі зьвязанай з Крамлём расейскай арганізацыі ў Маскве, у якой ён удзельнічаў онлайн. Гапоненка, сярод іншага, сьцьвярджаў, што ў Латвіі нібыта адбываецца генацыд расейцаў, і прапанаваў расейскае ўварваньне ў краіны Балтыі як магчымае рашэньне для яго спыненьня.
Прысуд не набыў канчатковай сілы.
Гапоненка застаецца пад вартай зь лютага 2025 году. Ён не прызнаў сябе вінаватым і зьбіраецца абскардзіць вырак.
У Латвіі, якая мяжуе з Расеяй і Беларусьсю на ўсходзе, жыве вялікая расейскамоўная меншасьць. Пасьля расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну ў 2022 годзе Латвія таксама адчувае пагрозу ад Расеі.