Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Курапаты нясуць харчы, вопратку, дровы. Абаронцам кажуць: «Трымайцеся»


Пакуль у Менгарвыканкаме ішлі перамовы прадстаўнікоў грамадзкасьці з кіраўніцтвам гарвыканкаму наконт лёсу будоўлі каля мэмарыяльнага комплексу «Курапаты», у лягер абаронцаў працягвалі прыходзіць жыхары сталіцы. Несьлі прадукты, цёплую вопратку, дровы і выказвалі словы падтрымкі хлопцам і дзяўчатам, якія нясуць вахту, каб не дапусьціць аднаўленьня будоўлі.

Ніводзін зь сёньняшніх наведнікаў лягера не сказаў, што спадзяецца на хуткі посьпех у перамовах абаронцаў з уладамі. Але наведнікі не былі настроеныя пэсымістычна.

«Там не расстрэльвалі і не было там дарогі сьмерці», — забудоўнік Курапатаў Анішчанка

Мясцовая жыхарка Людміла Сямёнаўна распавядае:

Людміла Сямёнаўна
Людміла Сямёнаўна

«Жыву тут недалёка, ужо шмат разоў прыходзіла сюды, прыносіла хлопцам гарачую ежу, і яшчэ буду хадзіць. Так, пэнсіянэрка. Што пэнсіянэрам цяжка жывецца, гэта праўда. Але ўсё роўна, трэба і грашыма ахвяраваць, і часам, падтрымліваць. Ці дамовяцца пра што з Шорцам? Наўрад ці зь ім. У нас усё вырашае адзін чалавек, самі ведаеце які. А зь ім асабліва не дамовісься. Але апошнім часам людзі сталі больш рашучыя, сталі абараняцца. Вунь нават мітынгі пайшлі. Шмат людзей незадаволеныя. Дык, можа, падзейнічае і ён саступіць. Чаго яны гэтак трымаюцца за гэтую будоўлю, калі людзі супроць? Трэба тут перастаць будаваць офісы, а пабудаваць помнік у Курапатах, хай туды будаўнікі едуць».

Валянтэрка Вікторыя частуе абаронцаў Курапатаў кавай
Валянтэрка Вікторыя частуе абаронцаў Курапатаў кавай

7 галоўных падзеяў за 7 дзён абароны Курапатаў

Сьвятлана прывезла ў Курапаты ежу і гарбату ажно з Фрунзэнскага раёну Менску. Жанчына не пажадала фатаграфавацца, але сваю пазыцыю выклала:

«Тое, што да людзей ня хочуць прыслухоўвацца, гэта вельмі дрэнна. Такое ў нас цягнецца больш за 20 гадоў, але, спадзяюся, калісьці скончыцца. Мяняць трэба шмат чаго, у тым ліку дамагацца, каб суды былі незалежныя. Бо зь якой прычыны тут атрымаўся канфлікт? Перанесьлі ахоўную зону, падманулі, бо дакладна ведаюць, што мясцовы суд ня будзе спыняць гэтае беззаконьне. Сутыкнулася з такой праблемай асабіста. Скардзіцца на мясцовых чыноўнікаў можна толькі ў мясцовы суд, а ў іх там усё „павязана“. Гэта трэба адмяніць і зрабіць гэтак, каб судовая ўлада была сапраўды ўладай».

Ці законная будоўля ў Курапатах? Чыноўнікі даказваюць, што так, архітэктар дэманструе, што не

У лягеры абаронцаў Курапатаў — новы госьць. Мужчына назваўся Мікалаем. Жыве непадалёк ад Курапатаў і прыйшоў, каб паглядзець, што тут адбываецца, ды выказаць словы падтрымкі абаронцам:

«Трымайцеся! Тут пакуль яшчэ мясцовыя не асабліва актыўныя, бо ня ведаюць праўды пра гэтыя месцы. А ведаеце, з чаго пачаліся Курапаты? Яшчэ да артыкула Зянона Пазьняка ў „ЛіМе“ праз курапацкі лес пачалі рыць траншэю, газ пракладалі, ды натрапілі на косткі. Пайшлі размовы, мясцовыя людзі сталі расказваць, што тут было да вайны, як стралялі. і гэтак у выніку стала вядома пра гэтыя месцы. Моладзі трэба больш пра гэта расказваць, а не будаваць тут офісы».

Курапаты павінны стаць «месцам народнага смутку» — рэдактар «СБ. Беларусь сегодня»

Валянціна Іванаўна перапісала ў блякнот з аркуша на плоце пранізьлівы верш Анатоля Сыса, напісаны ад імя ахвяры Курапатаў. Пэнсіянэрка цалкам на баку абаронцаў лягера і гатовая далей дапамагаць ім, чым зможа:

Валянціна Іванаўна
Валянціна Іванаўна

«Як пачула на мінулым тыдні пра тое, што напалі на палатку, дык узяла прадуктаў ды паехала на дапамогу. Але ж я ня ведала, дзе яны дакладна, і хадзіла там, па Курапацкім лесе. Нарэшце нейкі мужчына, магчыма, фотакарэспандэнт, патлумачыў мне, дзе быў намёт, што гэта тут, каля самай кальцавой. Стамілася шукаць? Ну, стамілася, але якая была шчасьлівая, што знайшла! Вось цяпер рэгулярна сюды прыяжджаю, да хлопцаў. Ведаеце, нам, беларусам, трэба ўжо вызначыцца, самім пра сябе вырашыць. Нас то туды цягнуць, то сюды, а мы што? Вось я карэнная мянчанка, а беларускай мовы ня ведала, дык хадзіла год у ТБМ, вывучала. Цяпер хоць магу што сказаць па-беларуску, імкнуся. Ці ўдасца хлопцам спыніць будоўлю? Калі мы да іх далучымся, дык чаму не? Ведаеце, вось прыглядаюся да цяперашняй сытуацыі і заўважаю, што яна ўсё ж мяняецца, людзі становяцца больш актыўнымі. Таму, можа, і атрымаецца».

«Тут усё па-сапраўднаму!» — 10-гадовая дзяўчынка абараняе Курапаты разам з татам

Толькі Валянціна Іванаўна сышла зь лягера, як побач спыніўся легкавік. Зь яго павыскоквалі тры малыя дзяўчынкі, кожная пацягнула да лягера абаронцаў зьвязку дроваў.

Аказалася, гэта былі Івона, Адэля і Аліва Харланчукі з маці Ганнай, жонкай вядомага актора Паўла Харланчука. Сёньня з раніцы ў Курапатах дождж, абаронцы сушаць мокрую адзежу і грэюцца вакол бочак з агнём, таму дровы тут вельмі патрэбныя.

XS
SM
MD
LG