Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымінальная справа супраць Дашкевіча спыненая


Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч

Лідэр «Маладога Фронту» Зьміцер Дашкевіч атрымаў паведамленьне пра спыненьне крымінальнай справы па частцы 3 артыкула 293 «Арганізацыя масавых беспарадкаў» з прычыны «адсутнасьці ў дзеяньні складу злачынства».

Справа спыненая 2 чэрвеня.

«Шчыра сказаць, я б менш зьдзівіўся, каб мяне пасадзілі зноў. Трэба прызнаць, створаны 20 сакавіка аддзел фантастыкі ГБ спрацаваў нестандартна. Месяц пратрымаць па турмах і заявіць: „у вашых дзеяньнях няма складу злачынства“ — такога на маёй памяці з КДБ яшчэ не здаралася. Гэта наша агульная невялікая перамога. А вялікая будзе тады, калі ўсе затрыманыя па „справе патрыётаў“ атрымаюць гэткія ж паперкі. Заўтра пайду забіраць 16 канфіскаваных бел-чырвона-белых сьцягоў і банэр „Пагоні“. Жыве Беларусь!», — напісаў Зьміцер Дашкевіч у фэйсбуку.

Сёньня ж стала вядома, што маладафронтавец Сяргей Пальчэўскі атрымаў ліст з КДБ Беларусі, у якім паведамляецца пра спыненьне крымінальнай справы па частцы 3 артыкула 293 «з прычыны адсутнасьці ў дзеяньнях складу злачынства».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG