Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кніга Лукашэнкі для першаклясьнікаў — самая папулярная на беларускай мове ў 2016 годзе. Па-беларуску — кожная дзясятая кніга


Аляксандар Лукашэнка. Архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка. Архіўнае фота

У 2016 годзе 88,3% усіх кніг у беларускіх выдавецтвах выйшлі па-расейску.

Як і ў 2015 годзе, абсалютная большасьць кніг у беларускіх кнігавыдавецтвах выйшлі на расейскай мове. Агулам летась зарэгістраваная 9581 назва кніг. Зь іх 1122 — па-беларуску.

Летась у Беларусі выдалі 23,1 мільёна кніг. Пра гэта «Зьвязьдзе» расказала дырэктарка кніжнай палаты Алена Іванова. Наклад кніг па-беларуску — 3,7 мільёна, ці 16,2%. Прычым ледзь ня ўся літаратура па-беларуску — вучэбная. Ейная доля ад усіх беларускамоўных кніг — 84,8%.

У топе кніг на беларускай мове — навучальныя выданьні «Падарожжа ў сьвет музыкі» (наклад — 114 тысяч асобнікаў), «Беларусь — наша Радзіма: Падарунак прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі першаклясьніку» (118,4 тысячы), падручнікі па беларускай мове і літаратуры.

Кніга «Беларусь — наша Радзіма: Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі першакласніку»
Кніга «Беларусь — наша Радзіма: Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі першакласніку»



Сярэдні наклад кнігі мастацкай літаратуры на беларускай мове склаў 800 асобнікаў. Сярод выданьняў найбольшым накладам — 30,4 тысячы ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшаў зборнік паэзіі «Сэрцам народжаны сьпеў». Гэтае ж выдавецтва выпусьціла яшчэ дзьве папулярныя кнігі: зборнік апавяданьняў і казак «Голас душы і сэрца» (22,6 тысячы), выданьне Міколы Чарняўскага «Страла Расамахі» (22,6 тысячы).

Беларускамоўныя кнігі выходзяць у разы меншымі накладамі ўжо шмат гадоў запар. Амаль такая ж статыстыка была і ў 2015 годзе. Як пісала Свабода, на расейскай мове летась выдадзена 8,2 тысяч кніг і брашур агульным накладам 16 млн экзэмпляраў, што склала 80 працэнтаў ад агульнага ліку выданьняў і 74 працэнтаў ад накладу. Па-беларуску выдадзена 1168 кніг і брашур накладам 3,7 мільёны.

Кнігі па-беларуску маюць большыя наклады, чым па-расейску. Праява крызісу?

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG