Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белстат: 80 працэнтаў кніг і брашур выйшлі ў Беларусі летась па-расейску


Свой агляд Статыстычны камітэт прымеркаваў да афіцыйнага Дня друку 5 траўня.

Як гаворыцца ў аглядзе, на расейскай мове летась выдадзена 8,2 тысяч кніг і брашур агульным накладам 16 млн экзэмпляраў, што складае 80 працэнтаў ад агульнага ліку выданьняў і 74 працэнты ад накладу. Па-беларуску выдадзена 1168 кніг і брашур накладам 3,7 млн. Адзначаецца невялікі прырост беларускай літаратуры ў параўнаньні з мінулым годам.

Кнігі таксама выходзілі па-ангельску, нямецку, польску, кітайску, у адзінкавых выпадках — па-віетнамску ці швэдзку. Цалкам у разьліку на аднаго жыхара выйшла 2,3 экзэмпляры кніг і брашур.

Летась у Беларусі выходзілі таксама 906 назваў часопісаў і 585 газэт ( зь іх па-беларуску адпаведна 135 і 185).

Дзень друку быў усталяваны ў Беларусі ўказам прэзыдэнта ў 1996 годзе і капіруе сьвята савецкай пары, прымеркаванае да дня выхаду ў 1912 годзе бальшавіцкай газэты «Правда». Прытым свая, «Мужыцкая праўда» зьявілася ў беларусаў нашмат раней — у 1862-63 гадах.

XS
SM
MD
LG