Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктаркай БелТА прызначаная «сэнатарка» Ірына Акуловіч з Магілёва


Ірына Акуловіч, архіўнае фота
Ірына Акуловіч, архіўнае фота

Новай кіраўніцай галоўнага дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва Беларусі БелТА прызначаная 43-гадовая магіляўчанка Ірына Акуловіч.

Ад 2009 году Ірына Акуловіч працавала дырэктаркай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Магілёў», да таго — на розных пасадах на магілёўскай тэлевізіі, пачынаючы з карэспандэнцкай працы. Таксама Акуловіч — сябра Савету Рэспублікі (верхняя палата Нацыянальнага сходу).

Два гады таму Акуловіч давала БелТА кароткае інтэрвію-анекту, пасьля расказвала пра патрэбу ў стымуляваньні працы ў дашкольнай адукацыі і неабходнасьць «індывідуальнага падыходу» ў працы ў «дармаедамі».

Акуловіч мае акаўнт у сацсетцы «Аднаклясьнікі», куды апошні раз заходзіла 12 сакавіка. Публічных запісаў ад яе імя там няма. У іншых сацсетках ейных акаўнтаў няма.

Лукашэнка: «Палітыку дзяржавы і прэзыдэнта вы ведаеце. Калі ідзеце на гэтую пасаду, значыць, падтрымліваеце яе»

У час прызначэньня Аляксандар Лукашэнка выказаў спадзяваньне, што ў яе атрымаецца ня проста «працягнуць трэнд» мінулага кіраўніка БЕЛТА Дзьмітрыя Жука, а зрабіць лепей.

Новыя прызначэньні Лукашэнкі. На фота зьлева направа: дырэктарка БЕЛТА Ірына Акуловіч, намесьнік старшыні адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Жаўняк, міністар лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа, Аляксандар Лукашэнка, старшыня адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Качанава
Новыя прызначэньні Лукашэнкі. На фота зьлева направа: дырэктарка БЕЛТА Ірына Акуловіч, намесьнік старшыні адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Жаўняк, міністар лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа, Аляксандар Лукашэнка, старшыня адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Качанава

«Калі будуць нейкія праблемныя пытанні і іншае, вы з прэзыдэнтам часта будзеце сутыкацца, – сказаў Лукашэнка Акуловіч. – Вы наўпрост скажыце або праз прэс-сакратара, кіраўніка Адміністрацыі. Але хацелася б, каб вы ня проста падтрымалі той трэнд, які быў зададзены Жуком да вас, але каб мы яшчэ на прыступку падняліся вышэй. Думаю, у вас атрымаецца. І добра, што вы прыйшлі зьнізу. Гэта вельмі добра. Вы гэты нэрв народны адчуваеце вастрэй, чым нават я, хоць сутыкаюся пастаянна зь людзьмі».

«І справа тут не ў прэзыдэнце, а ў той палітыцы, якую мы павінны ўжо з вамі разам зь сёньняшняга дня ажыцьцяўляць, каб захаваць краіну, яе незалежнасьць і сувэрэнітэт, – казаў Лукашэнка. – Зрабіць так, каб гэта была наша зямля, нашых дзяцей і нашых унукаў, усіх тых, хто сёньня на ёй жыве».

Міністар інфармацыі пра новы закон аб СМІ: «Закліканы ўраўняць усіх». Чаму гэта ня так

Лукашэнка зьмяніў кіраўніцтва дзяржаўных СМІ 6 лютага, з таго часу былы дырэктар БелТА Дзьмітры Жук стаў галоўным рэдактарам газэты «Советская Белоруссия», а агенцтва на два месяцы засталося без кіраўніка.

Былая давераная асоба Лукашэнкі, выпадкова трапіла ў журналістыку, не баялася калегаў зь незалежных СМІ

Ірына Акуловіч скончыла пэдагагічны інстытут імя Куляшова (цяпер Дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Куляшова. Гэтую ж навучальную ўстанову скончыў і Аляксандар Лукашэнка).

Працавала музычным кіраўніком у садку, настаўнікам пачатковых клясаў. У журналістку трапіла, як яна казала ў адным з інтэрвію, выпадкова з падказкі сяброўкі. Узяла ўдзел у конкурсе і яе запрасілі на магілёўскае радыё.

У 2009 годзе прызначылі дырэктарам прадпрыемства радыётэлецэнтру «Тэлекампанія „Магілёў“». Вяла на абласным ТВ аналітычную праграму «Днямі». У ёй уздымаліся праблемы рэгіёну, але з акцэнтам на пазыцыю дзяржавы

У 2013 годзе Акулович Магілёўскі аблвыканкам уганараваў спэцыяльнай прэміяй «Чалавек году». Была яна дэпутаткай Магілёўскага абласнога савету 27 скліканьня. На прэзыдэнцкіх выбарах 2015 году выступала даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі. Мае падзяку ад яго.

У Савет Рэспублікі шостага скліканьня Акуловіч выбраная ад Магілёўскай вобласьці. Яна чалец пастаяннай камісіі па заканадаўстве і нацыянальнаму будаўніцтву.

Магілёўскія калегі кажуць Свабодзе, што Акуловіч не саромелася пераймаць досьвед працы ў іншых журналістаў, выпытвала таямніцы журналісцкага рамяства.

Яна, кажуць журналісты, не дэманстравала сваёй далучанасьці да дзяржаўнай тэлевізіі, з супрацоўнікамі незалежных мэдыяў паводзілася па-каляжанску. Узначаліўшы абласное ТВ, не пабаялася запрасіць у яе журналістаў, якія супрацоўнічалі зь незалежнымі мэдыямі. Пачалі выходзіць новыя рубрыкі.

Падчас крызісу на прыватным тэлеканале «Магілёў-2» і зыходу зь яго журналістаў, якія рабілі павінныя блёкі і тэматычныя праграмы, прапанавала ім працу на дзяржаўным ТВ. Зьявілася новая праграма на беларускай мове «Знаёмыя незнаёмцы» пра творчых асобаў рэгіёну. За часамі дырэктарства на абласным ТВ аднавіліся выпускі навінаў на беларускай мове.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG