Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі затрымалі расейцаў, якія везьлі ў багажніку ўкраінку. ВІДЭА


Ілюстрацыйнае фота

На пункце пропуску «Весялоўка», што на беларуска-ўкраінскай мяжы, 9 лістапада былі затрыманыя грамадзяне Расеі (мужчына і жанчына), якія правозілі ў багажніку «Фольксвагена» 60-гадовую грамадзянку Ўкраіны.

Як высьветлілася, жанчына, якая хавалася ў багажніку пад кучай вопраткі, — гэта маці той, якая была ў салёне. У яе ў сакавіку 2015 году скончыўся тэрмін дзеяньня пашпарта, а замяняць яго на новы яна ня стала, хоць раней была папярэджная пра неабходнасьць замены пашпарта на мяжы.

Празь мяжу ўсіх траіх не прапусьцілі, супраць кіроўцы і жанчыны з багажніка распачалі адміністратыўныя справу за спробу незаконнага перасячэньня мяжы, на жанчыну таксама — за парушэньне правілаў перабываньня ў Беларусі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG