Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На саміт ЦЭІ ў Менск з прэм'ераў прыехаў толькі кіраўнік ураду Малдовы


Пасяджэньне Парлямэнцкай асамблеі Цэнтральна-Эўрапейскай ініцыятывы, архіўнае фота
Пасяджэньне Парлямэнцкай асамблеі Цэнтральна-Эўрапейскай ініцыятывы, архіўнае фота

У Менску 12 сьнежня прайшла сустрэча прадстаўнікоў краінаў Цэнтральнаэўрапейскай ініцыятывы (ЦЭІ). Беларусь завяршае старшыняваньне ў ЦЭІ самітам кіраўнікоў урадаў, але менавіта кіраўнікоў урадаў было ўсяго два, зь Беларусі і Малдовы.

Беларусь на саміце прадстаўляў прэм’ер-міністар Андрэй Кабякоў, з Малдовы прыехаў прэм’ер Павел Філіп (ён сёньня таксама сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам).

Іншыя краіны былі прадстаўленыя не кіраўнікамі ўрадаў: як перадае БелаПАН, ад Сэрбіі ў сустрэчы ўдзельнічаў першы віцэ-прэм’ер, ад Вугоршчыны — міністар замежных спраў, ад Босніі і Герцагавіны — міністар транспарту, ад Харватыі і Славеніі — намесьнікі міністраў замежных справаў, астатнія дзяржавы (усяго ў ЦЭІ 18 краінаў) былі прадстаўленыя ўрадавымі чыноўнікамі ніжэйшага рангу.

Ці выходзіць Беларусь з эўрапейскай ізаляцыі?

Прэм'ер Кабякоў, як перадае БЕЛТА, заявіў, што ЦЭІ «даказала сваю запатрабаванасьць у якасьці пляцоўкі для дыялёгу і супрацы, а ў час старшынства Беларусі ў ЦЭІ прасоўвалася тэма «сумяшчальнасьці і ўзаемадапаўняльнасьці» краінаў Эўропы. Беларусь, паводле яго, «імкнулася надаць дынаміку» плянам па транспартнай інфраструктуры, збліжэньні стандартаў і спрашчэньні мытных працэдураў, гарманізацыі лічбавых рынкаў.

Яраслаў Крывой
Яраслаў Крывой

Але як расказваў Свабодзе супрацоўнік Брытанскага інстытуту міжнароднага і параўнальнага права Яраслаў Крывой, ЦЭІ апошняе дзесяцігодзьдзе «мае крызіс ідэнтычнасьці»:

«Яна была створаная ў 1989 годзе як арганізацыя, якая мелася спрыяць паскоранай інтэграцыі краін Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ў ЭЗ. І, зразумела, пасьля 2004 году, калі да ЭЗ далучылася вялікая колькасьць краін рэгіёну, першапачатковая місія ЦЭІ зьмянілася, узьнікла праблема з новай функцыяй».

Ад сьнежаньскага паседжаньня, як казаў Крывой, чакалі важных рашэньняў па фармаваньні новай ідэнтычнасьці ЦЭІ — летась падчас старшынства Босьніі і Герцагавіны пачалася падрыхтоўка да рэформы. Але ці былі прынятыя такія рашэньні сёлета, не вядома.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG