Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пры Міністэрстве архітэктуры прапанавалі стварыць «камітэт эстэтыкі», зьбіраюць подпісы


Менскі «дом Чыжа» на Нямізе, ілюстрацыйнае фота
Менскі «дом Чыжа» на Нямізе, ілюстрацыйнае фота

На сайце Petitions.by пачаўся збор подпісаў супраць «безгустоўнай архітэктуры» і за стварэньне «камітэту эстэтыкі» пры Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва.

На загалоўным фота пэтыцыі — праект новага будынка Вярхоўнага суду ў Менску, але сам будынак у тэксьце ня згадваецца.

«У апошнія гады амаль кожны анонс будаўнічага аб'екта суправаджаецца грамадзкім рэзанансам, незадаволенасьць вонкавае аблічча ўхваленых да будаўніцтва будынкаў выклікае ня толькі ў грамадзтва, але і ў самім архітэктурным асяродзьдзі», — пішуць у пэтыцыі.

Паводле аўтараў пэтыцыі, у жыхароў беларускіх гарадоў часам атрымліваецца не дапусьціць рэалізацыі «халтурных» архітэктурных праектаў, але часьцей даводзіцца «назіраць збудаваныя дамы, якія не выклікаюць нічога, акрамя жаданьня адвярнуцца». Структуры, якія цяпер маюць сачыць за выкананьнем «эстэтычных нормаў», не спраўляюцца са сваімі задачамі, перакананыя ў пэтыцыі.

На тым жа сайце працягваецца збор подпісаў пад іншай «архітэктурнай» пэтыцыяй — супраць «антырэстаўрацыі цэркваў» і «насаджэньня» залацістых «цыбулінаў», не ўласьцівых беларускай праваслаўнай архітэктуры. Зьвязаныя з архітэктурай звароты пэрыядычна зьяўляюцца на Petitions.by (і набіраюць тысячы подпісаў) — так, менчукі масава падпісваліся супраць зносу старых будынкаў у Асмалоўцы і супраць новага гандлёвага цэнтру на Кастрычніцкай плошчы.

Як зрабіць Беларусь прыгожай. Апошняе інтэрвію Міхала Анемпадыстава

«Архітэктурная Беларусь нібы трапіла ў пятлю культурнай антыматэрыі», — Сяргей Абламейка

Антон Астаповіч супраць Сьцяпана Стурэйкі: што і як рабіць з помнікамі архітэктуры. І каму гэта трэба

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG