Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як там на БелАЭС? ФОТЫ


Аўтар усіх фота — Тацяна Каліноўская
Аўтар усіх фота — Тацяна Каліноўская

Пакуль пад АЭС жывуць пераважна будаўнікі. Але будучыя супрацоўнікі ўжо трэніруюцца ва ўмовах, набліжаных да рэальнай працы.

Арганізацыя «Экапартнэрства» ладзіць тур для журналістаў. Перад удзельнікамі туру выступілі намесьнік галоўнага інжынэра па падрыхтоўцы пэрсаналу БелАЭС Уладзімер Горын, супрацоўнікі Мінпрыроды і Мінэнэрга.

Шмат пытаньняў тычылася бясьпекі, распавяла Свабодзе ўдзельніца туру, журналістка газэты «Белорусы и рынок» Тацяна Каліноўская.

Наведнікам тлумачылі, чым адрозьніваецца Астравецкая АЭС ад Чарнобыльскай, Фукусімскай і Ігналінскай. Напрыклад, стрыжні зь ядзерным палівам зьмяшчаюцца ў дадатковую падвойную абалонку, якой не было ў Чарнобылі, а пад станцыяй ёсьць ёмістасьць, у якую ў выпадку аварыі будуць сьцякаць радыеактыўныя адкіды. Як сьцьвярджаюць супрацоўнікі, вакол АЭС будзе беспалётная зона.

Пакуль АЭС не запушчаная, супрацоўнікі могуць патрэніравацца працаваць у рэалістычных умовах у навучальна-трэніровачным цэнтры. На АЭС плянуецца набраць дзьве тысячы чалавек, у тым ліку шмат беларусаў. Але 76 спэцыялістаў высокага ўзроўню, ад якіх патрабуецца значны стаж працы, запросяць з-за мяжы. Некаторыя спэцыялісты прыехалі з Запароскай АЭС (Украіна) і Ігналінскай АЭС (Літва), ёсьць спэцыялісты з расейскіх АЭС. Той жа Горын раней працаваў у Расеі.

Пакуль каля станцыі ў Астраўцы жывуць збольшага будаўнікі, але іх жытло не часовае. Будуюцца звычайныя пяціпавярховыя дамы, каб засяляць туды супрацоўнікаў.

«Астравец зрабіў добрае ўражаньне на мяне, бачна, што чысты і дагледжаны, — распавядае Свабодзе Каліноўская. — Будаўнікі працуюць зьменамі, ёсьць розныя, зь Берасьцейскай і Менскай абласьцей, яны жывуць і ў інтэрнатах, і ў кватэрах. Паразмаўлялі зь людзьмі, якія прыехалі з Украіны — ім адразу далі невялічкія кватэры».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG