Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль нанёс авіяўдар па войсках Башара Асада


Ізраільскі самалёт F-35, ілюстрацыйнае фота
Ізраільскі самалёт F-35, ілюстрацыйнае фота

Самалёты войскаў Ізраілю атакавалі 24 чэрвеня пазыцыі частак войска афіцыйнага ўраду Сырыі на Галянскіх вышынях. Па словах прадстаўніка войскаў Ізраілю, да таго дзесяць снарадаў упалі на ізраільскую частку Галянскіх вышыняў, а «Ізраіль рэагуе на любы агонь». У выніку авіяналёту былі зьнішчаныя два танка і кулямётны дот сырыйцаў.

Пры гэтым Ізраільскі прадстаўнік прызнаў, што трапленьне па ізраільскай тэрыторыі было выпадковым і што сірыйскія салдаты стралялі па баявіках, а не па ізраільцянах. Якія менавіта снарады трапілі, мінамётныя ці артылерыйскія, не ўдакладняецца.

Сірыйскія СМІ паведамляюць пра сьмерць двух чалавек. Згодна з камюніке Міністэрства абароны Сырыі, ізраільскія авіяўдары супалі з надыходам ісламістаў паблізу горада Кунэйтра. Мінабароны Сірыі таксама сьцьвярджае, што Ізраіль дапамагае баявікам — супернікам рэжыму Башара Асада.

Ізраіль у сувязі з суботнім абстрэлам сваёй тэрыторыі накіраваў скаргу камандаваньню сілаў ААН па назіраньні за разьмежаваньнем у раёне Галянскіх вышыняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG