Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША пакідаюць за сабой права на дзеяньні ў мэтах самаабароны ў Сырыі


F-18 узьлятае з авіяносца ў Пэрсыдзкім заліве
F-18 узьлятае з авіяносца ў Пэрсыдзкім заліве

Злучаныя Штаты і сілы кааліцыі, якія вядуць паветраную кампанію супраць радыкальных ісламістаў у Сырыі, пакідаюць за сабой права на самаабарону. Такім быў адказ афіцыйнага Вашынгтону на расейскае папярэджаньне аб тым, што самалёты кааліцыі будуць разглядацца як патэнцыйныя мэты для нападу.

Прэс-сакратар Белага дома Шон Спайсэр заявіў у панядзелак, што ЗША зробяць усё неабходнае для абароны інтарэсаў ЗША і іхных саюзьнікаў. «Сырыйскі рэжым павінен зразумець, што мы захаваем за сабой права на самаабарону і на абарону кааліцыйных сілаў», — падкрэсьліў Спайсэр. Адначасова Белы дом гатовы зрабіць усё неабходнае, каб захаваць каналы сувязі з расейскім кантынгентам у Сырыі, створаныя для прадухіленьня канфліктных і крызісных сытуацый у паветранай прасторы Сырыі.

У нядзелю амэрыканскі зьнішчальнік F-18 зьбіў сырыйскі бамбавік Су-22, які наносіў удар па пазыцыях баевікоў з сырыйскай апазыцыі, што вядуць апэрацыі супраць групоўкі «Ісламская дзяржава» паблізу гораду Рака. Паводле амэрыканскіх прадстаўнікоў, самалёт быў зьбіты пасьля таго, як сырыйцы не адрэагавалі на папярэджаньне, перададзенае ім праз расейскіх вайскоўцаў спэцыяльнымі каналамі сувязі. Пэнтагон заявіў, што «рэпазыцыянуе самалёты над Сырыяй з мэтай гарантаваць бясьпеку амэрыканскіх экіпажаў, якія наносяць удары па «Ісламскай дзяржаве».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG