Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Славуты мячэт Мосула падарваны баевікамі-экстрэмістамі


Мячэт ан-Нуры зь яго вядомым «гарбатым» мінарэтам

Баевікі тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» ў сераду ўзарвалі знакаміты саборны мячэт Мосула ан-Нуры, заявілі прадстаўнікі Пэнтагону і ірацкай арміі.

Мячэт быў адным з апошніх апірышчаў «Ісламскай дзяржавы» ў Мосуле. Згодна з ірацкімі вайскоўцамі, абаронцы падарвалі яго, апынуўшыся амаль у поўнай аблозе. Прэм’ер-міністар Іраку Хайдэр аль-Абадзі абвясьціў, што гэтая акцыя «Ісламскай дзяржавы» «раўнасільная прызнаньню паразы».

Мячэт ан-Нуры зь яго вядомым «гарбатым» мінарэтам, што пакрывіўся, быў сымбалем Мосула. У яго сьценах каля трох гадоў таму лідэр групоўкі «Ісламская дзяржава» абвясьціў стварэньне так званага новага халіфату і заклікаў мусульман да сьвяшчэннай вайны. Для іракцаў вяртаньне кантролю над мячэтам было б вялікай сымбалічнай перамогай.

«Ісламская дзяржава» абвінаваціла ЗША ў зьнішчэньні мячэту, які, паводле яе, стаў аб’ектам паветранага налёту. Амэрыканскія і ірацкія крыніцы катэгарычна адкінулі гэтую вэрсію. Галоўны амэрыканскі вайскавод у Іраку і Сырыі генэрал Стывэн Таўнсэнд назваў зьнішчэньне мячэту адлюстраваньнем «бессардэчнай і бязбожнай ідэалёгіі „Ісламскай дзяржавы“, якой не павінна быць месца ў сьвеце».

XS
SM
MD
LG