Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў выбуху ў жылым доме ў расейскім Іжэўску вырасла да шасьці


Абвал дому ў Іжэўску

У сталіцы Ўдмурцкай рэспублікі Іжэўску 9 лістапада абваліўся пад’езд 9-павярховага жылога дому; паводле папярэдняй вэрсіі, праз выбух бытавога газу.

Паводле «Інтэрфаксу», у выніку здарэньня загінулі шэсьць чалавек, у тым ліку двое дзяцей. Пад заваламі могуць заставацца яшчэ два чалавекі. У лякарні даставілі траіх пацярпелых, дваіх ужо выпісалі. Астатніх жыхароў дома расьсялілі да родзічаў і знаёмых або ў пункты часовага ўтрыманьня.

Як перадае ТАСС, кіраўнік МНС Расеі Ўладзімір Пучкоў выляцеў у Іжэўск для каардынацыі работ на месцы здарэньня і абмеркаваньня дапамогі тым, хто застаўся без жытла.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG